Тысячы іспанскіх школьнікаў і студэнтаў выйшлі на вуліцы Мадрыда

24 октября 2013

Тысячы іспанскіх школьнікаў і студэнтаў выйшлі на вуліцы Мадрыда і яшчэ 30 гарадоў. Моладзь пратэстуе супраць урадавай рэформы адукацыі. Дэманстранты патрабуюць адправіць у адстаўку міністра адукацыі Іспаніі Хасэ Ігнасіа Верта. Калі іх умовы ўлады не выканаюць, то такія акцыі будуць пастаяннымі - заявілі актывісты.