Тысячы ліхтароў асвятлілі старажытныя гарады Кітая

15 февраля 2018
У Паднябеснай ідзе штогадовы вясновы фестываль. Ён прысвечаны году Сабакі, які наступіць заўтра. На ліхтары розных форм, памераў і колераў з'язджаюцца палюбавацца тысячы турыстаў. Дрэвы па традыцыі ўпрыгожваюць яркімі стужкамі. Дарэчы, стыхія 2018 года - зямля, таму год прысвечаны Жоўтаму Земляному Сабаку. У Кітаі Новы год не асацыюецца са снегам і зімовымі святамі. У першую чаргу гэта свята вясны і абуджэнне пасля зімовай спячкі ўсяго жывога на планеце.