Twitter растлумачыў правілы новай забароны на палітычную рэкламу

16 Лістапада 2019
Прадстаўнікі сацсеткі Twitter растлумачылі, якая палітычная рэклама трапіць пад забарону ўжо з 22 лістапада. Гэта  любыя платныя спасылкі на кандыдатаў, палітычную партыю, абранага або прызначанага дзяржслужачага, выбары, рэферэндумы або выбарчыя бюлетэні. Таксама пад абмежаваннем акажуцца любыя спасылкі на заканадаўства, пастанову, дырэктыву або судовы вынік. Адзначаецца, што  размова ідзе не аб поўнай забароне кантэнту, а аб платным яго прасоўванні.