Twitter прывёў да перамогі - менавіта так лічыць Дональд Трамп

21 октября 2017

Паводле яго слоў, ён наўрад ці б дабіўся поспехаў на выбарах без сацыяльных сетак. Менавіта яны дапамагаюць яму даносіць свае погляды і думкі да грамадскасці, заявіў кіраўнік Белага дома. Дарэчы, мікраблог Трампа ў Twitter налічвае больш за 40 мільёнаў падпісчыкаў, а кожная публікацыя ў момант становіцца аб'ектам сусветных СМІ.