Twitter апублікаваў статыстыку блакіроўкі старонак карыстальнікаў

22 марта 2017

Сацыяльная сетка Twitter апублікавала статыстыку блакіроўкі старонак карыстальнікаў у рамках барацьбы з экстрэмізмам. Гэта звыш 636 тысяч акаўнтаў з сярэдзіны 2015 года. Прычым 74 % парушальнікаў, заўважаных у прапагандзе тэрарызму, выявіла ўласная служба кампаніі. І толькі 2 % былі выдалены па патрабаванні ўлад розных краін. Акрамя таго, Twitter пачаў адпраўляць запыты на выдаленне асобных пастоў, якія змяшчаюць шкодную інфармацыю, у блогах папулярных журналістаў і медыяактывістаў. Пакуль было адпраўлена 88 такіх запытаў, большасць з іх былі праігнараваны.