Турцыя чакае замежных турыстаў

9 июня 2020
Турэцкія ўлады аб’явілі, што ніякіх прышчэпак і эпідэмічных пашпартоў у турыстаў патрабаваць не будуць. Ім стануць бескантактна вымяраць тэмпературу, а праходзіць тэст на каранавірус прапануюць толькі тым, у каго будзе моцны жар. Лячэнне ад COVID, калі яго падхапілі на курорце, турэцкі бок будзе ажыццяўляць за свой рахунак і ў сваіх лячэбных установах. Для беларусаў гэта краіна адкрыецца з 1 ліпеня, заявілі ў турфірмах.