Турцыя ўводзіць пошліны на тавары са Злучаных Штатаў Амерыкі

21 июня 2018

Турцыя далучылася да краін, якія вырашылі ўвесці пошліны на амерыканскія тавары. У спісе ў Анкары - 22 віды тавараў са Злучаных Штатаў Амерыкі на 300 мільёнаў долараў. Сярод іх вугаль, папера, арэхі, тытунь, рыс, віскі, аўтамабілі, касметыка, некаторыя віды абсталявання, нафтахімічная прадукцыя. Нагадаем, у сакавіку прэзідэнт ЗША аб’явіў аб увядзенні 25-працэнтнай пошліны на імпарт сталі і 10-працэнтнай на імпарт алюмінію. Аб мерах у адказ ужо аб’явіў Еўрасаюз. З заўтрашняга дня ў краінах ЕС будуць дзейнічаць пошліны на тавары амерыканскага экспарту.