Турцыя ўзмацняе меры бяспекі

18 марта 2016

Турцыя ўзмацняе меры бяспекі ў сувязі з павышаным узроўнем тэрарыстычнай пагрозы. Аднак, нягледзячы на ўсе намаганні праваахоўнікаў, у краіне прадаўжаюць гінуць людзі. Так, сёння ў цэнтры Анкары невядомы застрэліў двух чалавек - паліцэйскага і прахожага. Яшчэ адзін інцыдэнт адбыўся на ўсходзе Турцыі. У горадзе Хані вартавыя парадку выявілі замініраваны аўтамабіль ля аднаго з урадавых будынкаў. Выбуху ўдалося пазбегнуць, сапёры здолелі абясшкодзіць выбухоўку. Нагадаем, напярэдадні ўлады Германіі закрылі свае дыппрадстаўніцтвы ў Турцыі. Прычынай паслужыла інфармацыя аб тым, што рыхтуюцца атакі на пасольства Германіі ў Анкары і нямецкае консульства ў Стамбуле.