Турцыя пачала ваенную аперацыю ў Сірыі

9 октября 2019

Турцыя пачала ў Сірыі  ваенную аперацыю "Крыніца міру". Гэта абвясціў турэцкі лідар  Рэджэп Таіп Эрдаган. Паводле інфармацыі сірыйскіх СМІ, армія Турцыі  нанесла ўдар з паветра па горадзе Рас-эль-Айн на поўначы краіны. Аперацыя накіраваная  супраць Рабочай партыі Курдыстана і тэрарыстычнай групоўкі "Ісламская дзяржава". Па словах Эрдагана, мэта турэцкіх вайскоўцаў - знішчыць тэрарыстычны калідор, які спрабуюць стварыць ля паўднёвых меж краіны і "прынесці ў рэгіён мір і спакой".