Турцыя можа пачаць новую ваенную аперацыю ў Сірыі

19 Лістапада 2019
Турцыя можа пачаць новую ваенную аперацыю на поўначы Сірыі. МЗС краіны лічыць, што Расія і ЗША яшчэ не выканалі ўсе дамоўленасці. Згодна з  заявамі знешнепалітычнага ведамства, атрады курдаў, якія Анкара лічыць тэрарыстамі, павінны пакінуць прыгранічныя раёны на паўночным усходзе арабскай рэспублікі. У адваротным выпадку Турцыя адновіць супраць іх баявыя дзеянні.