Турыстычную візу ў Францыю можна будзе атрымаць за два дні

27 июля 2017

Гэта адна з мер па прыцягненні турыстаў, пра якія аб’явіў прэм'ер-міністр краіны Эдуар Філіп. Паводле яго слоў, іншым прыярытэтам улад стане скарачэнне чэрг на пашпартным кантролі ў найбуйнейшых аэрапортах краіны. Для грамадзян еўрапейскіх краін гэты час можа быць скарочаны да 30 хвілін. Летась у Францыі пабывалі 83 мільёны замежных турыстаў.