Турыстычны аўтобус разбіўся ў Польшчы

18 июня 2018

ДТЗ адбылося ў цэнтральнай частцы краіны, па дарозе ў Гданьск. Загінулі два чалавекі, яшчэ 16 пацярпелі. Усяго ў салоне знаходзіліся 50 пасажыраў. Вадзіцель не зладзіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу. Аўтобус скаціўся ў кювет. Зараз траса, дзе адбылася аварыя, перакрытая. На месцы працуюць брыгады хуткай дапамогі і некалькі дзясяткаў пажарнікаў. Параненых эвакуіруюць на верталётах у найбліжэйшы шпіталь.