Турыстычны аўтобус з Германіі патрапіў у ДТЗ у Францыі

17 августа 2013
Машына накіроўвалася з Вестфаліі ў адзін з гарадоў міжземнаморскага ўзбярэжжа Іспаніі. У аўтобусе знаходзіліся больш за пяцьдзясят чалавек, большасць - нямецкія школьнікі. У раёне горада Флеранвіль аўтобус з невядомай прычыны ўрэзаўся ў грузавую машыну. Загінулі два чалавекі - абодва вадзіцелі аўтобуса. Пяцёра атрымалі раненні. Двое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Усе пацярпелыя тэрмінова дастаўленыя ў найбліжэйшую бальніцу. Французская паліцыя пачала следства па факце ДТЗ.