Турэцка-сірыйская мяжа. Там уступіла ў сілу перамір'е

20 октября 2019

Другую частку праграмы пачынаем з навін на турэцка-сірыйскай мяжы. Там уступіла ў сілу перамір'е. Аб спыненні агню ўдалося дамовіцца на сустрэчы віцэ-прэзідэнта ЗША Майка Пенса і прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана ў Анкары. 

Абодва бакі таксама паведамляюць, што прыйшлі да пагаднення аб барацьбе з агульным ворагам - радыкальнай групоўкай "Ісламская дзяржава". ААН афіцыйна не вядзе маніторынг сітуацыі з прытрымліваннем рэжыму спынення агню, але інфармацыю збірае.

Курдскае апалчэнне атрымала магчымасць адвесці свае сілы на 30 кіламетраў ад мяжы з Турцыяй. У Вашынгтоне заяўляюць, што, калі справяцца за 5 дзён, то ваенная аперацыя "Крыніца міру" будзе спынена цалкам.