Турэцкі лідар назваў чыноўнікаў НАТА нягоднікамі

19 ноября 2017

Так Рэджэп Эрдаган адрэагаваў на інцыдэнт, які адбыўся падчас вучэнняў Альянсу ў Нарвегіі. Раней стала вядома, што нарвежскія вайскоўцы змясцілі на "варожыя" плакаты партрэты Эрдагана і заснавальніка турэцкай рэспублікі Мустафы Кемаля Атацюрка.

У Осла здрарэнне назвалі памылкай, якая не адлюстроўвае пункт погляду Нарвегіі. Свае выбачэнні прэзідэнту Турцыі прынёс і Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг. Эрдаган выбачэнні адпрэчыў. Афіцыйная Анкара адклікала вайскоўцаў з манеўраў у Скандынавіі.