Турэцкія ўлады дэпартавалі з краіны 9 брытанцаў

14 апреля 2015

Турэцкія ўлады дэпартавалі з краіны 9 брытанцаў, якія спрабавалі нелегальна перайсці мяжу і патрапіць у Сірыю. Паводле звестак паліцыі, група падданых Злучанага Каралеўства хацела далучыцца да атрадаў "Ісламскай дзяржавы", але была затрыманая пагранічнікамі. Сярод нелегалаў чацвёра непаўналетніх і сын брытанскага палітыка мясцовага маштабу. Як паведамляюць СМІ Вялікабрытаніі, каля 600 грамадзян Каралеўства ўжо ваююць на баку "Ісламскай дзяржавы".