Турэцкія СМІ назвалі грамадзянства смяротнікаў, якія ўчынілі стральбу ў стамбульскім аэрапорце Атацюрк, а затым узарвалі сябе ў будынку тэрмінала. Паводле звестак урадавай газеты "Ені Сафак", тэракт учынілі выхадцы з Кыргызстана, Расіі і Узбекістана. Раней турэцкая паліцыя затрымала 13 чалавек, якіх падазраюць у арганізацыі нападзення. Сярод іх ёсць іншаземцы. Ахвярамі атакі на аэрапорт Атацюрк сталі, паводле ўдакладненых звестак, 43 чалавекі, каля 240 атрымалі раненні.













