Турэцкая армія працягвае наступленне ў Сірыі

10 октября 2019

Турэцкая армія працягвае наступленне ў Сірыі ў рамках аперацыі "Крыніца міру". У якасці галоўнай мэты называецца стварэнне 500-кіламетровай зоны бяспекі, вольнай ад тэрарыстаў і баевікоў курдскіх атрадаў самаабароны. Раней былі нанесены ўдары па дзвюх сотнях аб'ектаў на поўначы арабскай рэспублікі. Паводле апошніх звестак Мінабароны Турцыі, ад удараў ужо пацярпеў 181 аб'ект курдскіх фарміраванняў. У ЗША і ЕС выступілі супраць турэцкай аперацыі ў Сірыі. Сёння Савет Бяспекі ААН плануе абмеркаваць дзеянні Анкары.