Турэцкая армія нанесла ўдары па дзвюх сотнях аб'ектаў на поўначы Сірыі

10 октября 2019

Пра гэта паведамляе Мінабароны краіны. Паводле звестак агенцтва Reuters, сярод цэляў апынулася і турма, дзе ўтрымліваюцца тэрарысты. Анкара напярэдадні пачала ваенную аперацыю пад назвай "Крыніца міру". У якасці галоўнай мэты называецца стварэнне 500-кіламетровай зоны бяспекі, вольнай ад тэрарыстаў і баевікоў курдскіх атрадаў самаабароны. ЗША і ЕС выступілі супраць турэцкай аперацыі ў Сірыі. Сёння Савет Бяспекі ААН плануе абмеркаваць дзеянні Анкары.