Цукерберг заклікаў урады прыняць адзіныя новыя глабальныя правілы па рэгуляванні інтэрнэта

31 марта 2019

Рэгуляваць заканадаўства аб віртуальнай сферы для абароны выбараў прапанаваў хто бы вы думалі? Заснавальнік "Фэйсбука", можна сказаць, заканадавец інфармацыйных мод Марк Цукерберг. Ён заклікаў урады і рэгулюючыя органы краін прыняць адзіныя новыя глабальныя правілы па рэгуляванні інтэрнэта. 

Падобна на канцэпцыю агульнасусветнай інфармацыйнай бяспекі. Апроч палітычнага пункта, тут і каардынацыя шкоднаснага кантэнту, і абарона дадзеных карыстальнікаў. Увогуле, поўны набор тэм, аб якіх так гучна ў апошні час гаворыць Беларусь. Акрамя таго, у нас на дзяржаўным узроўні прынялі адпаведную канцэпцыю.