ЦРУ рассакрэціла архівы за 50 гадоў сваёй працы

18 января 2017

Апублікаваныя 13 мільёнаў старонак дакументаў з 1947-га па 90-ы гады. Вялікая іх частка - аб дзейнасці разведкі ЗША падчас халоднай вайны і канфліктаў у Карэі і В'етнаме. Акрамя таго, у архівах ёсць матэрыялы аб праграмах вывучэння НЛА, экстрасэнсорыкі і іншых паранармальных з'яў. У мэтах нацыянальнай бяспекі большасць дакументаў падвергнулася рэдактуры - выключна для абароны крыніц інфармацыі. Таксама сакрэтнымі застаюцца метады яе збору.