Цыклон Клеапатра стаў прычынай гібелі 17 чалавек

20 ноября 2013

Цыклон Клеапатра, што пранёсся над італьянскім востравам Сардзінія, стаў прычынай гібелі сама менш 17 чалавек. Яшчэ некалькі дзясяткаў лічацца прапаўшымі без весткі. Мацней за іншых ад паводкі пацярпелі горад Олбія і яго наваколлі. На востраве з-за паводак уведзены рэжым надзвычайнага становішча. Разгул стыхіі прывёў да выхаду з берагоў некаторых рэк, затаплення вуліц і дамоў, адключэння электрычнасці. Мясцовыя ўлады праводзяць эвакуацыю насельніцтва з найбольш пацярпелых раёнаў. На востраве закрытыя школы і дзіцячыя сады. Чакаецца, што за найбліжэйшыя суткі рэзкае пагаршэнне ўмоў надвор'я, звязанае з цыклонам Клеапатра, адбудзецца ў Рыме. Экстранныя службы папярэдзілі, што з-за праліўных дажджоў і шквалістага ветру ў сталіцы Італіі магчымыя перабоі ў падачы электрычнасці.