ЦВК Украіны: выбарчая кампанія па выбарах прэзідэнта краіны стартуе заўтра

24 февраля 2014

Але афіцыйнай аб'явы пачатку перадвыбарнай гонкі не будзе. 22 лютага Вярхоўная Рада прыняла пастанову аб самаўхіленні прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ад выканання канстытуцыйных абавязкаў і прызначыла датэрміновыя выбары прэзідэнта на 25 мая.


На правядзенне кампаніі патрэбны немалыя грошы - 2 мільярды долараў. Аб'ём жа макрафінансавай дапамогі для Украіны на гэты і наступны гады можа скласці каля 35 мільярдаў долараў. Аб гэтым гаворыцца ў афіцыйным звароце Юрыя Колабава, выконваючага абавязкі міністра фінансаў Украіны.


Улады краіны ўжо прапанавалі міжнародным партнёрам, у тым ліку Польшчы і ЗША, выдзеліць Украіне крэдыт на працягу найбліжэйшых аднаго-двух тыдняў. Акрамя таго, у Кіеве прапанавалі правесці вялікую міжнародную донарскую канферэнцыю з удзелам дзяржаў Еўрасаюза, ЗША, прадстаўнікоў МВФ і іншых фінансавых інстытутаў. Раней выконваючы прэзідэнта заявіў, што ўкраінская эканоміка знаходзіцца ў катастрафічным стане, а на казначэйскім рахунку дзяржавы наогул не засталося сродкаў.