ЦВК Азербайджана зацвердзіў канчатковыя вынікі выбараў прэзідэнта

15 апреля 2018

Перамогу з вялікай перавагай атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Ільхам Аліеў. За яго прагаласавалі крыху больш як 86 % выбаршчыкаў. Далей выніковы пратакол ЦВК будзе перададзены на разгляд і зацвярджэнне Канстытуцыйнага суда. Пасля на працягу трох дзён павінна адбыцца інаўгурацыя кіраўніка дзяржавы. Адзначым, Прэзідэнт Азербайджана ўпершыню абраны на сямігадовы тэрмін.