Цырымонія Оскар - гэтымі хвілінамі ў Лос-Анджэлесе

27 февраля 2017

У Лос-Анджэлесе гэтымі хвілінамі праходзіць 89-ая цырымонія ўручэння прэміі "Оскар". Ужо вядомыя першыя лаўрэаты. Так, Махершала Алі і Віёла Дэвіс атрымалі "Залатых рыцараў" за ролі другога плана ў фільмах "Месячнае святло" і "Агароджы". "Атрад самазабойцаў" стаў найлепшым у катэгорыі "Грым і прычоскі". Узнагароду за касцюмы кінаакадэмікі прысудзілі "Фантастычным стварэнням". "Оскар" у галіне дакументальнага кіно прысуджаны фільму "О.Джэй: Зроблена ў Амерыцы". Яго працягласць - сем з паловай гадзін. Прэмію "Оскар" у намінацыі "Гукамантаж" заваяваў фільм "Прыбыццё". Галоўны фаварыт цырымоніі мюзікл "Ла-Ла Лэнд" (ён намінаваны ў 14 намінацыях) пакуль атрымаў толькі адну статуэтку - і тую за працу мастака-пастаноўшчыка.