Цырымонія інаўгурацыі новаабранага прэзідэнта Ірана пройдзе 3 і 5 жніўня

17 июня 2013
Нагадаем, у пятніцу ў краіне прайшлі прэзідэнцкія выбары, на якіх экс-сакратар Вышэйшага савета нацыянальнай бяспекі Ісламскай Рэспублікі Хасан Раўхані атрымаў больш за палову галасоў выбаршчыкаў. Яўка на выбарах склала звыш 70%. Новы прэзідэнт - высокаадукаваны шыіцкі багаслоў і прававед. Абараніў доктарскую дысертацыю ў Каледонскім універсітэце ў Глазга. Валодае арабскай, англійскай, французскай, нямецкай і рускай мовамі.


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Хасана Раўхані з абраннем на пасаду Прэзідэнта Ірана.