Цэны на нафту пайшлі ўверх

12 ноября 2013

Больш прыбытку сталі атрымліваць і ўладальнікі паліўнага бізнесу. Цэны на нафту пайшлі ўверх на фоне безвыніковых кансультацый па іранскай ядзернай праграме. Шасцёрка пасрэднікаў і Ісламская Рэспубліка так і не прыйшлі да згоды ў Жэневе. Барэль паўночнаморскай нафты Брэнт падаражэў больш чым на долар і каштаваў 106,5 долара. Паводле звестак экспертаў, з-за санкцый супраць Ірана штодня рынкі недаатрымліваюць мільён барэляў нафты.