Цэны на нафту эталонных марак выраслі ўчора на таргах да максімуму з лістапада мінулага года

7 июня 2016
Каціроўкі Brent на лонданскай біржы склалі 50,5 долара за бараль. За WTI ў Нью-Ёрку давалі амаль 50 долараў за бочку. Гэта адбываецца на фоне перабояў з пастаўкамі з Нігерыі (тут актывізаваліся баевікі) і Канады: гэтыя краіны скарацілі прапанову нафты на рынку больш як на тры мільёны бараляў за суткі.