Па выніках таргоў пятніцы кошт чорнага золата знізіўся, аднак у цэлым прадэманстраваў станоўчую дынаміку. Так, па выніках мінулага тыдня нафта сорту Brent вырасла на 2 працэнты. Падчас таргоў яе кошт паднімаўся да 41 долара 71 цэнта за барэль. WTI падаражала на 2 з паловай працэнты - да 40 з паловай долараў за бочку. Эксперты звязваюць гэта з будучым рашэннем АПЕК аб часовай замарозцы здабычы нафты з боку вядучых вытворцаў.
Цэны на нафту дасягнулі максімума 2016 года
19 марта 2016













