Цэнтрвыбаркам Украіны завяршыў апрацоўку бюлетэняў для галасавання на выбарах Прэзідэнта

23 апреля 2019

Уладзімір Зяленскі набраў больш за 73 % галасоў. У Пятра Парашэнкі амаль 24,5 %. Яўка выбаршчыкаў склала звыш 61 %. Гэта амаль 18 з паловай мільёнаў украінцаў. Падчас другога тура МУС і ЦВК Украіны не выявілі значных парушэнняў, якія маглі б паўплываць на вынікі галасавання. У АБСЕ заявілі, што выбары ва Украіне былі канкурэнтнымі і праводзіліся з павагай асноўных свабод. Новы кіраўнік украінскай дзяржавы павінен заняць пасаду не пазней за 3 чэрвеня.