Цэнтр Варшавы паралізаваны

11 сентября 2013
Прадстаўнікі мясцовых прафсаюзаў праводзяць масавыя акцыі супраць палітыкі ўладаў. Маніфестацыі пачаліся апоўдні адразу ля шасці міністэрстваў - дзяржмаёмасці, эканомікі, транспарту, аховы здароўя, будаўніцтва і працы. Пратэстанты патрабуюць паляпшэння ўмоў працы і павышэння зарплат. Паводле звестак паліцыі, у дэманстрацыях прымаюць удзел амаль 15 тысяч чалавек.