Цэнтр Кіева сёння перакрыты

17 октября 2017

Улады асцерагаюцца масавых беспарадкаў. Прадстаўнікі розных партый, у тым ліку і лідар "Руху новых сіл" Міхаіл Саакашвілі, вывелі на вуліцы сваіх прыхільнікаў з патрабаваннем палітычных рэформ. Арганізатары назвалі гэта мерапрыемства Антыкарупцыйным веча і чакаюць на яго людзей з усіх рэгіёнаў Украіны. Ля будынка Вярхоўнай Рады сабраліся, паводле інфармацыі МУС краіны, ужо больш як дзве тысячы чалавек. Яны патрабуюць адмены дэпутацкай недатыкальнасці, стварэння антыкарупцыйнага суда і ўнясення змен у выбарчае заканадаўства.