Цана нафты маркі Brent перавысіла 35 долараў за бараль

16 февраля 2016

Красавіцкія ф'ючэрсы на пастаўку нафты маркі Brent выраслі падчас гандлю на лонданскай біржы, перавысіўшы 35 долараў за бараль. Паводле слоў аналітыкаў, рост цэн ідзе за кошт паведамленняў з Дохі. Там праходзяць перамовы з удзелам міністраў энергетыкі Саудаўскай Аравіі і Расіі, а таксама Катара і Венесуэлы. Паводле звестак агенцтва "Блумберг", на сустрэчы было прынята рашэнне замарозіць здабычу нафты, стабілізаваўшы яе на ўзроўні 11 студзеня. Зроблена гэта будзе ў тым выпадку, калі іншыя члены OPEC далучацца да гэтай ініцыятывы.