Цана на нафту маркі Brent упершыню за паўтара года перавысіла адзнаку 57 долараў за барэль. Марка WTI таксама падаражэла: барэль каштуе больш як 54 долары. На пазітыўную дынаміку росту цэн, згодна са словамі экспертаў, паўплывала падпісанае ў суботу ў Вене гістарычнае пагадненне. Экспарцёры канчаткова дамовіліся аб паніжэнні паставак нафты на рынак. Пагадненне падпісалі краіны АПЕК і яшчэ 11 дзяржаў, якія не ўваходзяць у арганізацыю. Здабычу знізяць на мільён 800 тысяч барэляў за суткі.













