Цана на газ дасягнула новай гістарычнай адзнакі. Кошт тысячы кубаметраў падскочыў амаль да 2 тысяч долараў.
Гэтая зіма стане сапраўдным выпрабаваннем - яна абяцае быць халоднай і снежнай. А запасы блакітнага паліва ў еўрапейскіх сховішчах застаюцца на мінімальным узроўні. І нават "бруднага" выкапнёвага паліва катастрафічна не хапае. Цэны на вугаль выраслі да максімальных значэнняў. Пакуль еўрапейскі рынак ліхаманіць, беларусы спакойна чакаюць першага снегу. Цана на газ для іх застанецца ранейшай (на ўзроўні гэтага года) - 128,5 долара за тысячу кубаметраў. Нагадаем, гэта вынік дамоўленасцяў лідараў Беларусі і Расіі.
Еўрапейскае ж кіраўніцтва заклікае грамадзян пацярпець і абяцае абмеркаваць энергетычнае пытанне на саміце ў Бруселі. Але, як вядома, еўрапейскіх палітыкаў мала цікавяць лёсы сваіх народаў - больш цікава назіраць за дэмакратыяй у іншых краінах. Ды і абмеркаваць праблему - зусім не значыць яе вырашыць. Лізавета Казакова расказвае (відэа).













