Фестываль лёду і снегу ў Харбіне

6 января 2020
Цэлы горад з лёду, па якім можна перасоўвацца на цягніку. У Харбіне адкрыўся 36-ты фестываль лёду і снегу! У яркай цырымоніі ўдзельнічалі больш за 600 замежных гасцей з 44 краін свету. А турыстаў наогул не злічыць. Чаго толькі скульптары не стварылі: замкі, палацы і казачныя фігуры. Асаблівую атмасферу надае мільён разнаколерных агнёў. Стваралі ледзяныя шэдэўры больш як 10 000 чалавек. Гэты зімовы горад будзе адкрыты для ўсіх ахвотнікаў, пакуль не вернецца цяпло.