Патройны тэракт у Нігерыі. Загінулі каля 30 чалавек

17 июня 2019
Тэрміновыя паведамленні прыходзяць з Нігерыі: на паўночным усходзе краіны адбыўся патройны тэракт, загінулі каля 30 чалавек, больш за 40 атрымалі раненні. Выбухі ўчынілі тэрарысты-смяротнікі ў штаце Борна. Атакі адбыліся ў населеным пункце побач з медцэнтрам і залай для прагляду тэлетрансляцый - у момант выбуху там паказвалі футбольны матч. Адным смяротнікам аказалася жанчына - яе выбуховае прыстасаванне не спрацавала, і яна была затрыманая.