Трапічны цыклон "Гіта" абрынуўся на астравы ціхаакіянскай дзяржавы Фіджы. У выніку разгулу стыхіі ў рэгіёне разбураны будынкі. Звестак наконт загінуўшых і пацярпелых няма. Зараз улады ацэньваюць урон, нанесены цыклонам. Нагадаем, раней шторм "Гіта", якому прысвоеная пятая, найвышэйшая катэгорыя небяспекі, бушаваў у Тонга. У астраўным каралеўстве разбураны 70 працэнтаў пабудоў.













