Трапічны шторм "Харві" накіроўваецца да ўзбярэжжа амерыканскага Тэхаса

25 августа 2017

Трапічны шторм "Харві" ператварыўся ва ўраган і накіроўваецца да ўзбярэжжа амерыканскага Тэхаса. Максімальная хуткасць ветру - 140 кіламетраў за гадзіну. Прагназуюцца магутныя дажджы і паводкі. У 30-ці акругах штата ўведзены рэжым бедства. Ратавальнікі прыведзеныя ў поўную гатоўнасць. Мясцовае насельніцтва закуплівае прадукты, пітную ваду і сродкі першай неабходнасці.