Трое дзяцей, пацярпелых пры пажары ў палатачным лагеры ў Хабараўскім краі, знаходзяцца ў коме

23 июля 2019

У Хабараўскім краі  Расіі правераць усе палатачныя лагеры. І як заўсёды  пасля трагедыі. Сёння ўначы  адбыўся буйны пажар у гарналыжным комплексе. Загінула адно дзіця, яшчэ дзевяць пацярпелі. Як толькі што паведаміў губернатар края, трое дзяцей  знаходзяцца ў коме. Усяго ў гарадку  было 26 палатак, 20  з іх  згарэлі. Унутры знаходзіліся  189 хлопчыкаў і дзяўчынак. Заведзены  дзве крымінальныя справы. Высветлена, што лагер працаваў з парушэннямі - дазволу на яго адкрыццё не было, а колькасць прададзеных пуцёвак  амаль удвая перавышала яго ўмяшчальнасць. Зараз туркомплекс закрыты, уласна,  ён выгараў цалкам. Дзяцей, якія выжылі,  бацькі забіраюць дамоў. Улады рэгіёна прызначылі грашовыя кампенсаванні сем'ям пацярпелых.