Трыумфальную арку ў Парыжы апранулі ў белае

14 сентября 2021

Трыумфальная арка ў Парыжы змянілася - яе абгарнулі белай тканінай. Так у горадзе ўшанавалі памяць мастака-канцэптуаліста Крыста, якога не стала летась. Манумент ахінулі ў белую матэрыю агульнай плошчай 25 тысяч квадратных метраў. У такім выглядзе адна з галоўных славутасцяў Парыжа прастаіць 50 дзён. Крыста праславіўся манументальнымі праектамі - ён заварочваў у белае вядомыя будынкі па ўсім свеце, у тым ліку берлінскі Рэйхстаг, фрагмент узбярэжжа ў Аўстраліі і нават частку Гранд-Каньёна ў амерыканскім Каларада. Марыў апрануць у белае Трыумфальную арку, аднак зрабіць гэта пры жыцці так і не паспеў.