Трыпціх Тры эскізы да партрэта Люсьена Фрэйда пайшоў з малатка

13 ноября 2013

Работа мастака-экспрэсіяніста Фрэнсіса Бэкана стала самым дарагім творам мастацтва. Трыпціх Тры эскізы да партрэта Люсьена Фрэйда пайшоў з малатка на аўкцыёне Крысціс за рэкордныя 142 з паловай мільёна долараў. Таргі працягваліся ўсяго шэсць хвілін. Імя пакупніка невядомае - уладальнікі супердарагіх палотнаў не часта раскрываюць сябе. Папярэдні цэнавы рэкорд належаў пастэльнай версіі карціны Крык Эдварда Мунка - 120 мільёнаў долараў.