Тры выбухі прагрымелі ў брусельскім метро

22 марта 2016

Тэрміновыя навіны прыходзяць у гэтыя хвіліны з Бельгіі. Спачатку стала вядома пра два выбухі ў аэрапорце. Прыстасаванне ля стоек рэгістрацыі амерыканскай авіякампаніі American Airlines прывёў у дзеянне смяротнік. Загінулі 17 чалавек, больш чым 30 параненыя. Пакуль няма інфармацыі наконт таго, ці ёсць сярод ахвяр беларусы. Як паведамілі нашаму тэлеканалу ў пасольстве Беларусі ў Бельгіі, супрацоўнікі дыппрадстаўніцтва сочаць за сітуацыяй і трымаюць сувязь з мясцовымі ўладамі. Адразу пасля выбухаў шкляны фасад тэрмінала часткова разбурыўся. Людзей, якія знаходзяцца ў будынку, тэрмінова эвакуіруюць. Пад'езды да аэрапорта блакіраваныя паліцыяй. Спынены чыгуначныя зносіны з аэрапортам. Самалёты перанакіроўваюць у іншыя гавані. Стала вядома, што паліцыя знайшла ў будынку аэрапорта яшчэ адну бомбу. І літаральна паўгадзіны таму тры выбухі прагрымелі ўжо ў брусельскім метро. Станцыі знаходзяцца ля будынкаў Еўракамісіі і Савета ЕС. У краіне ўведзены найвышэйшы, чацвёрты ўзровень тэрарыстычнай пагрозы. Улады ўжо прызналі атакі тэрактамі. Закрываецца метро, школы, дзіцячыя ўстановы. Мы сочым за сітуацыяй. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.