Тры выбухі адзін за адным прагрымелі сёння раніцай у Каіры

24 января 2014
Аб'ектам тэрактаў сталі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Начынены ўзрыўчаткай аўтамабіль узляцеў на паветра каля будынка Цэнтральнага ўпраўлення бяспекі горада. Ахвярамі тэракта сталі 4 чалавекі, звыш 50 паранены. Праз некаторы час яшчэ адна бомба спрацавала каля станцый метро недалёка ад плошчы Тахрыр побач з паліцэйскім аўтамабілем. Загінуў паліцэйскі, 8 чалавек атрымалі раненні. Трэці выбух таксама прагрымеў ля будынка паліцэйскага ўчастка. Адказнасць за тэракты ўжо ўзяла на сябе звязаная з Аль-Каідай і дзеючая на Паўночным Сінаі экстрэмісцкая групоўка. Яе баевікі маюць дачыненне да большасці буйных дыверсій апошніх месяцаў у Егіпце.