Тры тысячы квадратных метраў у агні

16 апреля 2018

Пажар у расійскім Нальчыку. Гарыць цэнтральны рынак. Агнём ахоплена тэрыторыя больш чым 3 тысячы квадратных метраў. Па словах відавочцаў, узгаранне адбылося ў павільёне кандытарскіх вырабаў, потым агонь перакінуўся на мясны. Зараз адкрытае полымя лакалізавана. На месцы працуюць 75 ратавальнікаў і 13 адзінак тэхнікі. Паводле папярэдніх звестак, ахвяр няма.