Тры з паловай тысячы аўтамабіляў знішчаны агнём ля міжнароднага аэрапорта Форт Маерс

6 апреля 2020
Тры  з паловай тысячы аўтамабіляў знішчаны агнём ля міжнароднага аэрапорта Форт Маерс на паўднёвым захадзе Фларыды. Следам за ўзгараннем  адбыліся выбухі. Мяркуючы па ўсім, у паветра ўзляцелі бензабакі. Што стала прычынай пажару, высветляць спецыялісты. У паліцыі лічаць, што з-за спякоты магла загарэцца трава на паркоўцы. Ніхто не пацярпеў. Знішчаныя агнём аўтамабілі прызначаліся для здачы ў арэнду. Пажар патушаны. Аэрапорт працуе ў штатным рэжыме.