Тры чалавекі пацярпелі ў выніку пажару ў гандлёвым цэнтры ў Баку

8 октября 2019

Узгаранне адбылося гэтай ноччу. Агонь распаўсюдзіўся на 3 тысячы квадратных метраў. На месца НЗ прыбылі больш за 200 ратавальнікаў і каля 40-ка адзінак тэхнікі. У дадзены момант агонь патушаны. Папярэдняй прычынай узгарання ратавальнікі называюць  кароткае замыканне ў электрасетцы.