Тры чалавекі пацярпелі з-за непагадзі ў Маскве

30 марта 2015

Моцны вецер у расійскай сталіцы паваліў дзясяткі дрэў, пашкодзіў дахі будынкаў, аўтамабілі, парваў лініі электраперадачы. Парывы шквалістага ветру дасягаюць 17 метраў за секунду. Улады рэкамендуюць насельніцтву зачыняць вокны і абыходзіць рэкламныя шчыты. А ўладальнікам аўтатранспарту раяць не паркавацца побач з дрэвамі. Метэаролагі перадаюць, што непагадзь прадоўжыцца да канца тыдня.