Трывожная навіна з Пакістана

20 января 2016

Трывожная навіна аб нападзенні на ўніверсітэт прыйшла сёння з Пакістана. Усіх чацвярых тэрарыстаў, якія ўчынілі атаку, атрымалася ліквідаваць падчас спецаперацый. На момант нападзення ў будынку навучальнай установы знаходзіліся парадку трох тысяч чалавек. Паводле апошніх звестак, загінулі 25. У сувязі з тым, што адбылося, сусветныя СМІ успомнілі снежаньскую атаку 2014 года на ваеннае вучылішча ў Пешавары. Тады ад рук экстрэмістаў загінулі парадку 150 чалавек.

Расказвае Лізавета Казакова.

Правінцыя Хайбер-Пахтунхва, дзе размешчаны атакаваны ўніверсітэт, - адна з найбяднейшых у Пакістане, на яе тэрыторыі талібы дзейнічаюць асабліва актыўна.

Адказнасць за чарговае нападзенне на навучальную ўстанову ўзяла на сябе забароненая ў Пакістане тэрарыстычная групоўка "Тэхрык-і-талібан Пакістан". Атака на кадэцкую школу ў Пешавары - таксама іх рук справа. Групоўка стваралася для барацьбы супраць НАТА на Блізкім Усходзе. На справе прапагандуе радыкальны іслам, выступаючы, у тым ліку, супраць цывілізаванай асветы.

Апроч страляніны, на тэрыторыі ўніверсітэта прагрымелі як мінімум два выбухі. А пазней на целе аднаго з нападаючых быў выяўлены пояс шахіда. У раёне тэракта як мінімум на суткі зачыненыя ўсе школы. Бальніцы ў правінцыі перакладзеныя на экстранны рэжым працы, там застаюцца дзясяткі пацярпелых.

Праз некалькі гадзін пасля завяршэння аперацыі афіцыйны прадстаўнік арганізацыі "Талібан" аспрэчыў дачыненне яе членаў да нападзення на ўніверсітэт. Прычына гэткіх супярэчлівых заяў членаў арганізацыі застаецца невядомай.