Трэцяя за месяц спроба КНДР запусціць ракету скончылася няўдачай

29 апреля 2017
Паводле звестак паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў, пуск балістычнай ракеты ажыццявілі гэтай раніцай у паўночна-ўсходнім кірунку з раёна Пукчхан (правінцыі Пхёнан-Намда). Паведамляецца, што снарад праляцеў не больш за 50 кіламетраў і зваліўся на паўночнакарэйскай тэрыторыі. Японія і Паўднёвая Карэя чарговы раз асудзілі дзеянні КНДР. У Токіа здарэнне назвалі "відавочным парушэннем рэзалюцый Савета Бяспекі ААН". Адзначым, што ў японскай сталіцы пасля паведамлення пра запуск ракеты быў часова прыпынены рух на ўсіх лініях метрапалітэна. Акрамя таго, некаторыя мясцовыя СМІ выказалі здагадку, што пуск балістычнай ракеты КНДР мог быць прымеркаваны да першых ста дзён прэзідэнцтва Дональда Трампа.